?

Log in

No account? Create an account
faccetta
 
21st-Jun-2024 11:13 pm - Вітаю!
faccetta
 Гэты часопіс ёсьць працягам facciadipietra.livejournal.com.
25th-Jun-2017 11:14 pm - Браслаўскія катЫ.
faccetta
На замову шаноўнага martin_kotek

Не магу прыгадаць, каб гэтым разам на Браслаўшчыне мне сустракаліся сабакі. Хіба што, ім там і няма чаго рабіць, бо тамтэйшыя каты цудоўна даюць рады на варце. Гэты вось пільнуе уваход да Замкавае гары...

1
болей...Collapse )
faccetta
Пэўна, што касьцёлы Браслаўшчыны, хоць і дабротна збудаваныя, ня ёсьць звышвыбітнымі помнікамі архітэктуры, аднак шмат якія з іх проста дасканала ўпісаны ў краявід.
Касьцёл Божага Провіду ў Слабодцы хіба што, найлепшы ў гэтым сэнсе...

1
болей...Collapse )
faccetta
На нейкі час вернемся ў Браслаў, каб прайсьціся ўзьбярэжжам возера Дрывяты насупраць Замкавае гары...

1
болей...Collapse )
faccetta
Касьцёл, прысьвечаны Маці Божай Шкаплернай пасьпелі збудаваць перад самым пачаткам ІІ Сусьветнае вайны.
Дзіўна, але й савецкую ўладу ён ператрываў без асаблівых пашкоджаньняў...

1
болей...Collapse )
faccetta
З Друі ўжо зусім было блізка да Мёрскага раёну, таму зьвярнуў туды, каб наведаць Ідолту і Мілашова. Гэтя дзьве вёскі, што разьлегліся па розных баках возера (гл. мапу ўнізе допісу), калісьці былі аднім маёнткам, які калісьці належаў Сапегам, а потым дастаўся Язэпу Мілашу,  нашчадкамі якога былі дзьве літаратурныя знакамітасьці - Аскар і Чэслаў Мілашы. Гэта колішняя еднасьць спрычынілася да таго, што сядзіба Мілашаў ды капліца з іх пахаваньнямі знаходзяцца ў Ідолце, а Ідолцкі парафіяльны касьцёл - у Мілашове.
Сядзібны дом нядаўна аднавілі, і хоць бляшаная дахоўка муляе вочы, гэта ня можа ня цешыць. На жаль, гаспадарчыя пабудовы дагэтуль занядбаныя...

1
далей...Collapse )
faccetta
Гэтым разам прапаную караценькі шпацыр па вуліцы Савецкай. На пачатку маршруту будзе ператвораны ў манастыр колішні шпіталь, збудаваны доктарам Нарбутам, на прыканцы -  касьцёл. Усё іншае - паміж гэтымі двума пунктамі...

1
болей...Collapse )
faccetta
Шыльда на  брамцы паведамляе, што аднаўленьне гэтых могілак у 2001годзе стала магчымым дзякуючы ініцыятыве пана Меіра Левітануса з Ізраэля і дапамозе тутэйшых уладаў на ахвяраваньні ацалелых ад нацыстоўскага гэнацыду былых жыхароў Друі, Мёраў ды Лявонпаля і шчодрага дару пана Эла Мільнэра з ЗША, а таксама дапамозе пана Юрыя Дорна з Менску.
Іхнымі намаганьнямі гэтыя могілкі маюць вельмі годны выгляд. На жаль, прыватныя ініцыятывы аднаўленьня помнікаў гісторыі сустракаюцца ў нашых мясьцінах ня надта часта, бо вынікі тых, што атрымалася зьдзейсьніць выглядаюць даволі грунтоўна.
Аглядаючы могікі, я з сумам разважаў пра тое, што на працягу апошняга стагодзьдзя на нашай зямлі зьнік цэлы своеасаблівы сусьвет, пачатак якому паклаў вялікі князь Вітаўт сваім "Прывілеям Жыдом". І апошні этап гэтага зыходу адбыўся на вачох майго пакаленьня...

1
болей...Collapse )
faccetta
Пра Друю я ўжо калісьці расказваў тут:
http://faccetta.livejournal.com/tag/druja
 Падчас апошняга майго наведваньня ў Друю у раней паказаных мясьцінах я наздымаў няшмат, таму толькі дадаў некалькі здымкаў да старых допісаў.
Далей працягнем вандроўку з таго месца, дзе яна скончылася мінулым разам - каля старое польскае школы.


Школа стаіць на даволі высокім пагорку, да яе вядуць напаўразбураныя сходы:

1
болей...Collapse )
faccetta
Пачнем ад колішняга млыну, у якім цяпер разьмесьціўся невялічкі музэйчык,...

1
болей...Collapse )
faccetta
Вяртаючыся з Відзаў да Браслава, двойчы спыняўся ля могілак. Першыя, зусім невялічкія, трапіліся мне недзе недалёка ад Відзаў...

1
болей...Collapse )
faccetta
Пра Відзы Лаўчынскія ў Вікі маецца некалькі сьціплых радкоў:
Упершыню ўпамінаюцца ў 1586 годзе пад назвай Ловішча як уладанне Нарушэвічаў. З 1775 года належалі Ваўжэцкім, якія збудавалі тут сядзібна-паркавы ансамбль. Дзякуючы наяўнасці крыніц тэрапэўтычных водаў, у вёсцы дзейнічаў курорт. У 1816 годзе ў Відзах Лаўчынскіх памёр Тамаш Ваўжэцкі. У 1823 годзе тут прабываў вялікі князь Міхал, маёнтак наведаў таксама Адам Міцкевіч.
Дадам, што з 1804 году і да апошняе вайны маёнтак належаў Мінейкам. У савецкія часы тут месьцілася школа. Цяпер няма нават гэткага гаспадара. Колькі пратрымаецца будынак без догляду, можна толькі здагадвацца...

1
болей...Collapse )
faccetta
Гэтым разам пройдземся па мястэчку з поўдня на поўнач уздоўж вуліцы з рамантычнай назвай Леніна (зрэшты, іншыя вуліцы завуцца ня менш рамантычна), часам заглядваючы ў бакавыя вулачкі.

Ахвотных нешта даведацца пра гісторыю мястэчка, запрашаю зазірнуць у Вікі: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%96%D0%B4%D0%B7%D1%8B  ,
тут жа толькі мушу адзначыць даволі стракаты этнічна-канфэсійны характар мястэчка. Вось што падае Вікі на гэты конт:
XIX стагодзьдзе:
1825 — 822 чал.;
1860 — 3498 чал., зь іх 1928 старавераў, 407 каталікоў, 35 праваслаўных, 949 юдэяў, 179 магамэтанаў;
1889 — 5641 чал., зь іх паводле стану: духоўнага 16, шляхты 384, купцоў 12, мяшчанаў 4841, сялянаў 163, вайскоўцаў 224 і 1 замежнік; паводле веры: каталікоў 677, старавераў 369, праваслаўных 74, лютэранаў 10, юдэяў 4164, магамэтанаў 347;
1890 — 6417 чал.;
1892 — 5,6 тыс. чал., зь іх юдэяў 4263, каталікоў 678, старавераў 394, магамэтанаў 148, праваслаўных 59, пратэстантаў 11;
1893 — 5,8 тыс. чал.
Пачнем ад гэтае разьвілкі. У тыле за намі знаходзіцца нейкая крама, ...

1
болей...Collapse )
faccetta
Гмах найвышэйшага ў Беларусі касьцёлу (вышыня вежаў каля 73 м) пануе над мястэчкам. Ад касьцёлу і пачнем.
Трэба заўважыць , што зьвесткі пра яго адзначаюцца нейкай падвойнасьцю. Афіцыйна касьцёл існуе пад тытулам Нараджэньня Найсьвяцейшае Панны Марыі, але дзе-нідзе ён узгадваецца як касьцёл Сьв. Тройцы. Таксама й аўтарам праекту паводле адніх крыніцаў зьяўляецца Лявон Вітан-Дубейкаўскі, паводле іншых  - Вацлаў Міхневіч. Яшчэ трошкі інфармацыі для цікаўных тут: http://catholic.by/2/belarus/dioceses/vitebsk/100976.html

1
болей...Collapse )
faccetta
На нейкі час вернемся ў Браслаў, які ў між ваеннай Польшчы зноў стаўся цэнтрам павету. Гэткая зьмена статусу пацягнула за сабой пабудову комплексу адміністрацыйных будынкаў і жытла для ўраднікаў, зьдзейсьненую віленскім архітэктарам Ю. Клосам.

Будынак павятовае адміністрацыі:

1
болей...Collapse )
12th-Feb-2017 09:18 pm - Опса - ІIІ. У цэнтры.
faccetta
Як і ў кожным "пажондным мястэчку", у цэнтры стаіць касьцёл.(Караценька пра яго гісторыю тут:  http://catholic.by/2/belarus/dioceses/vitebsk/100947.html  ) Зьлева ад яго - колішняя плябань, цяпер занятая нейкай дзяржаўнай установай...

1
болей...Collapse )
faccetta
У адрозьненье ад палацу, іншыя пабудовы неяк выкарыстоўваюцца, але й там заўважныя сьляды занядбаньня...

1
болей...Collapse )

faccetta
Калісьці, ў гады майго студэнцкага юнацтва, я правёў у Опсе пару-тройку тыдняў на пленэры, і вось трапіў туды ізноў.
Гісторыя Опсы караценька тут:
https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9E%D0%BF%D1%81%D0%B0
А аглядаць яе пачнем з маёнтку Плятэраў, які прытуліўся на ўскрайку мястэчка на беразе возера.
Напачатку абыйдзем палац, збудаваны ў 1904 годзе архітэктарам Целяшынскім на замову Фэлікса Плятэра...

1
болей...Collapse )
22nd-Jan-2017 06:58 pm - Злота. Сядзіба.
faccetta
На нейкі час пакідаем Браслаў, каб рушыць у кірунку Відзаў...

1
болей...Collapse )
This page was loaded Nov 14th 2019, 10:06 am GMT.