March 5th, 2017

faccetta

Відзы - ІІ. Местачковы шпацыр.

Гэтым разам пройдземся па мястэчку з поўдня на поўнач уздоўж вуліцы з рамантычнай назвай Леніна (зрэшты, іншыя вуліцы завуцца ня менш рамантычна), часам заглядваючы ў бакавыя вулачкі.

Ахвотных нешта даведацца пра гісторыю мястэчка, запрашаю зазірнуць у Вікі: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%96%D0%B4%D0%B7%D1%8B  ,
тут жа толькі мушу адзначыць даволі стракаты этнічна-канфэсійны характар мястэчка. Вось што падае Вікі на гэты конт:
XIX стагодзьдзе:
1825 — 822 чал.;
1860 — 3498 чал., зь іх 1928 старавераў, 407 каталікоў, 35 праваслаўных, 949 юдэяў, 179 магамэтанаў;
1889 — 5641 чал., зь іх паводле стану: духоўнага 16, шляхты 384, купцоў 12, мяшчанаў 4841, сялянаў 163, вайскоўцаў 224 і 1 замежнік; паводле веры: каталікоў 677, старавераў 369, праваслаўных 74, лютэранаў 10, юдэяў 4164, магамэтанаў 347;
1890 — 6417 чал.;
1892 — 5,6 тыс. чал., зь іх юдэяў 4263, каталікоў 678, старавераў 394, магамэтанаў 148, праваслаўных 59, пратэстантаў 11;
1893 — 5,8 тыс. чал.
Пачнем ад гэтае разьвілкі. У тыле за намі знаходзіцца нейкая крама, ...

1
Collapse )