faccetta (faccetta) wrote,
faccetta
faccetta

Опса - І. Маёнтак Плятэраў. Палац і возера.

Калісьці, ў гады майго студэнцкага юнацтва, я правёў у Опсе пару-тройку тыдняў на пленэры, і вось трапіў туды ізноў.
Гісторыя Опсы караценька тут:
https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9E%D0%BF%D1%81%D0%B0
А аглядаць яе пачнем з маёнтку Плятэраў, які прытуліўся на ўскрайку мястэчка на беразе возера.
Напачатку абыйдзем палац, збудаваны ў 1904 годзе архітэктарам Целяшынскім на замову Фэлікса Плятэра...

1
Хоць опсаўскі маёнтак і меўся стацца цэнтрам  уладаньняў Плятэраў на Браслаўшчыне, але яны сюды так, здаецца, і не засяліліся.
У Першую Сусьветную вайну палац быў значна пашкоджаны...

2
...У1922 г. Браслаўскі Соймік выкупіў маёнтак, і пасьля рамонту тут у 1927 г. адчынілася сельскагаспадарчая школа.
Пасьля Другой Сусьветнай тут разьмесьціўся дзіцячы прытулак. С таго часу над уваходам застаўся напаўсьцёрты надпіс "За наше счастливое детство спасибо, родная страна!"

3
...Потым прытулак пераехаў у новы будынак, а палац доўга ня меў гаспадара. Цяпер яго быццам нехта выкупіў, але асаблівых зьменаў да лепшага пакуль няма. Адно, што накрылі дах (кажуць, з нагоды таго, што тут здымалі нейкі фільм) ды закалацілі вокны.Прынамсі, ёсьць надзея, што палац ня будзе разбурацца далей. Тэрыторыя ж навокал зусім занядбаная...

4

5
Тэраса ўздоўж азёрнага фасаду зусім зарасла...

6
...З тэрасы да возера спускаюцца таксама занядбаныя сходы...

7

8

9

10

11

12

13

14

15
Непадалёку ад палаца на лужку стаяў векавы дуб, вядомы як "Дуб Напалеона". Цяпер ён ляжыць павалены. Распавядаюць, што да гэтага дуба Напалеон прывязваў каня.
Імпэратар французаў, як вядома з народных паданьняў, вельмі любіў наведваць беларускія вёскі і рэдка якую з іх абмінуў ). Але тутэйшае паданьне не зусім беспадстаўнае, бо ў 1812 годзе тут месьціўся штаб Мюрата...

16
Стары волат дае жыцьцё новай порасьлі,...

17
...а мы пакідаем яго, каб пабачыць іншыя будынкі маёнтку...

18
Вось ужо й флігель віднеецца...

19
Працяг будзе...
Tags: biełaruś, opsa, photo
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments