faccetta (faccetta) wrote,
faccetta
faccetta

Відзы - І. У цэнтры. Навокал касьцёлу.

Гмах найвышэйшага ў Беларусі касьцёлу (вышыня вежаў каля 73 м) пануе над мястэчкам. Ад касьцёлу і пачнем.
Трэба заўважыць , што зьвесткі пра яго адзначаюцца нейкай падвойнасьцю. Афіцыйна касьцёл існуе пад тытулам Нараджэньня Найсьвяцейшае Панны Марыі, але дзе-нідзе ён узгадваецца як касьцёл Сьв. Тройцы. Таксама й аўтарам праекту паводле адніх крыніцаў зьяўляецца Лявон Вітан-Дубейкаўскі, паводле іншых  - Вацлаў Міхневіч. Яшчэ трошкі інфармацыі для цікаўных тут: http://catholic.by/2/belarus/dioceses/vitebsk/100976.html

1
Фасад сьвятыні зьвернены да пляцу, на якім раней месьціўся рынак. Зьлева - будынак былое плябані...

2

3
Насупраць - яшчэ некалькі камянічак...

4
Каля касьцёльнага плоту - гэткая вось скульптура мясцовага разьбяра-самавука. Калісьці на пачатку 90-х мы неяк завіталі да яго ў госьці. Увесь падворак быў застаўлены разьбёнымі камянямі і дрэвамі, сярод якіх было некалькі вельмі цікавых. Каля дому мелася й студня з мінэральнай вадой, якая, паводле Адама Кіркора, у 19 стагодзьдзі славілася на ўсю Літву (у тагачасным яе разуменьні). Раней працы гэтага майстра часта трапляліся ў вочы па ўсёй Браслаўшчыне, але гэтым разам я напаткаў толькі пару, ды й то ненайлепшыых.

5
Зазірнем у касьцёл.
Сходы на вежу:

6
Трэба сказаць, што трапіў унутар я несвоечасова, бо у касьцёле акурат былі хаўтуры, таму давялося ціхенька прасьлізнуць пад хорамі, каб не муляць вочы са сваёй камэрай...

7
Левая нава:

8
Галоўная:

9

10
Правая:

11
Выйшаўшы вонкі, кіруемся навокал будынку:

12
Батлейка ў Відзах стаіць нават улетку:

13
Зрэшты там побач с касьцёлам яшчэ шмат чаго ёсьць...

14
Апсыда:

15

16

17
Трансэпт:

18

19

20
Каплічка:

21
Домік праз дарогу ад касьцёлу з мураваным цокалям ды папулярнай на ўсёй колішняй Віленшчыне вэрандай:

22
Вось мы й абыйшлі касьцёл, а наступным разам пройдземся па вуліцах мястэчка.
Працяг будзе...
Tags: biełaruś, memento mori, mohiłki, photo, scultura, vidzy
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments