faccetta (faccetta) wrote,
faccetta
faccetta

Відзы - ІІ. Местачковы шпацыр.

Гэтым разам пройдземся па мястэчку з поўдня на поўнач уздоўж вуліцы з рамантычнай назвай Леніна (зрэшты, іншыя вуліцы завуцца ня менш рамантычна), часам заглядваючы ў бакавыя вулачкі.

Ахвотных нешта даведацца пра гісторыю мястэчка, запрашаю зазірнуць у Вікі: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%96%D0%B4%D0%B7%D1%8B  ,
тут жа толькі мушу адзначыць даволі стракаты этнічна-канфэсійны характар мястэчка. Вось што падае Вікі на гэты конт:
XIX стагодзьдзе:
1825 — 822 чал.;
1860 — 3498 чал., зь іх 1928 старавераў, 407 каталікоў, 35 праваслаўных, 949 юдэяў, 179 магамэтанаў;
1889 — 5641 чал., зь іх паводле стану: духоўнага 16, шляхты 384, купцоў 12, мяшчанаў 4841, сялянаў 163, вайскоўцаў 224 і 1 замежнік; паводле веры: каталікоў 677, старавераў 369, праваслаўных 74, лютэранаў 10, юдэяў 4164, магамэтанаў 347;
1890 — 6417 чал.;
1892 — 5,6 тыс. чал., зь іх юдэяў 4263, каталікоў 678, старавераў 394, магамэтанаў 148, праваслаўных 59, пратэстантаў 11;
1893 — 5,8 тыс. чал.
Пачнем ад гэтае разьвілкі. У тыле за намі знаходзіцца нейкая крама, ...

1
...за якой схавалася магіла Тамаша Ваўжэцкага, які ў свой час замяніў палоненага Касьцюшку ў якасьці кіраўніка паўстаньня, праўда, без вялікіх посьпехаў...

2
Дарэчы, наступным разам мы скіруемся да маёнтку Ваўжэцкіх у Відзах-Лаўчынскіх...

3

4
Крыху адхілімся ад галоўнага кірунку, каб здалёку зірнуць на касьцёл з боку апсыды. Таксама там можна пабачыць шмат розных драўляных пабудоваў...

5

6

7
...Гэтая проста дасканалая...

8
Вяртаемся на Леніна да старога млына...

9
Цяпер з левага боку зноў маем касьцёл...

10
...а з правага - пару камянічак...

11
...у гэтай засядае мясцовая ўлада...

12
Завулак...

13
Яшчэ камянічка...

14
Зьвярнуўшы на Савецкую вуліцу, глянем на стараверскую малельню Усьпення Багародзіцы, збудаваную ў 1910 годзе,...

15

16

17
...а вось праваслаўная царква на рагу Леніна і Чырвонаармейскае зьявілася зусім нядаўна...

18

19

20
На гэтым мы разьвітваемся з Відзамі і кіруемся ў Відзы-Лаўчынскія.
Працяг будзе...
Tags: biełaruś, memento mori, mohiłki, photo, vidzy
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments