faccetta (faccetta) wrote,
faccetta
faccetta

Відзы Лаўчынскія. Маёнтак Ваўжэцкіх.

Пра Відзы Лаўчынскія ў Вікі маецца некалькі сьціплых радкоў:
Упершыню ўпамінаюцца ў 1586 годзе пад назвай Ловішча як уладанне Нарушэвічаў. З 1775 года належалі Ваўжэцкім, якія збудавалі тут сядзібна-паркавы ансамбль. Дзякуючы наяўнасці крыніц тэрапэўтычных водаў, у вёсцы дзейнічаў курорт. У 1816 годзе ў Відзах Лаўчынскіх памёр Тамаш Ваўжэцкі. У 1823 годзе тут прабываў вялікі князь Міхал, маёнтак наведаў таксама Адам Міцкевіч.
Дадам, што з 1804 году і да апошняе вайны маёнтак належаў Мінейкам. У савецкія часы тут месьцілася школа. Цяпер няма нават гэткага гаспадара. Колькі пратрымаецца будынак без догляду, можна толькі здагадвацца...

1
Галоўны фасад:

2

3
Бакавыя фасады маюць свае ўваходы з ганкамі:

4

5
З боку возера прыбудавана арачная галерэя, як на мяне, дык занадта грувасткая для гэткага будынку:

6

7

8
Возера:

9

10

11

12
Тынк пачынае адвальвацца, адкрываючы драўляныя канструкцыі жылога паверху:

13


14

15

16

17
За варотамі віднеюцца гаспадарчыя пабудовы:

18
Тыповая для тутэйшых маёнткаў канструкцыя гаспадарчых пабудоваў - гліняныя сьцены ды франтоны з прускага муру:

19
Гэткім чынам мы дабраліся з Браслава да літоўскае мяжы. Вяртаемся ў Браслаў, а потым рушым у бок мяжы латвійскай.
Працяг будзе...
Tags: biełaruś, photo, vidzy łaŭčynskija
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 8 comments