faccetta (faccetta) wrote,
faccetta
faccetta

Category:

ДРУЯ - 8. Старая польская школа. Навокал.

Пра Друю я ўжо калісьці расказваў тут:
http://faccetta.livejournal.com/tag/druja
 Падчас апошняга майго наведваньня ў Друю у раней паказаных мясьцінах я наздымаў няшмат, таму толькі дадаў некалькі здымкаў да старых допісаў.
Далей працягнем вандроўку з таго месца, дзе яна скончылася мінулым разам - каля старое польскае школы.


Школа стаіць на даволі высокім пагорку, да яе вядуць напаўразбураныя сходы:

1
У гэтым крыле, калі памяць мне ня хлусіць, раней жылі настаўнікі:

2
Рухаемся далей вакол будынку насупраць руху сонца.
Школьны дзядзінец:

3

4

5
Дальняе крыло з вонкавага боку мае гэткі ганак:

6

7
Задні фасад. Дзесьці за гэтымі вокнамі я пражыў тры тыдні ўлетку 1989г. Здаецца, што й цяпер там нехта жыве :

8
З суседняга пагорку адкрываецца добры від у бок Прыдруйску, які цяпер ад Друі адзьдзлены ня толькі Дзьвіной, але й дзяржаўнай мяжой:

9

10


11
Каб ад гэтых хатак дабрацца да касьцёлу патрэбна шэнгенская віза,...

12
...таму мы застаемся ў Друі, дзе козы мірна скубуць траву, ...
13
...і толькі памежнікі, час ад часу праносячыся па вуліцах на машыне, парушаюць навакольную цішу...

14
Працяг будзе...
Tags: biełaruś, druja, photo
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments