faccetta (faccetta) wrote,
faccetta
faccetta

ДРУЯ - 9. Старыя юдэйскія могілкі.

Шыльда на  брамцы паведамляе, што аднаўленьне гэтых могілак у 2001годзе стала магчымым дзякуючы ініцыятыве пана Меіра Левітануса з Ізраэля і дапамозе тутэйшых уладаў на ахвяраваньні ацалелых ад нацыстоўскага гэнацыду былых жыхароў Друі, Мёраў ды Лявонпаля і шчодрага дару пана Эла Мільнэра з ЗША, а таксама дапамозе пана Юрыя Дорна з Менску.
Іхнымі намаганьнямі гэтыя могілкі маюць вельмі годны выгляд. На жаль, прыватныя ініцыятывы аднаўленьня помнікаў гісторыі сустракаюцца ў нашых мясьцінах ня надта часта, бо вынікі тых, што атрымалася зьдзейсьніць выглядаюць даволі грунтоўна.
Аглядаючы могікі, я з сумам разважаў пра тое, што на працягу апошняга стагодзьдзя на нашай зямлі зьнік цэлы своеасаблівы сусьвет, пачатак якому паклаў вялікі князь Вітаўт сваім "Прывілеям Жыдом". І апошні этап гэтага зыходу адбыўся на вачох майго пакаленьня...

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31

32

33

34

35

36

37

38

40

41

42
Tags: biełaruś, druja, memento mori, mohiłki, photo
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 8 comments