faccetta (faccetta) wrote,
faccetta
faccetta

Ідолта - Мілашова - І. Сядзіба Мілашаў, капліца, масток, школа.

З Друі ўжо зусім было блізка да Мёрскага раёну, таму зьвярнуў туды, каб наведаць Ідолту і Мілашова. Гэтя дзьве вёскі, што разьлегліся па розных баках возера (гл. мапу ўнізе допісу), калісьці былі аднім маёнткам, які калісьці належаў Сапегам, а потым дастаўся Язэпу Мілашу,  нашчадкамі якога былі дзьве літаратурныя знакамітасьці - Аскар і Чэслаў Мілашы. Гэта колішняя еднасьць спрычынілася да таго, што сядзіба Мілашаў ды капліца з іх пахаваньнямі знаходзяцца ў Ідолце, а Ідолцкі парафіяльны касьцёл - у Мілашове.
Сядзібны дом нядаўна аднавілі, і хоць бляшаная дахоўка муляе вочы, гэта ня можа ня цешыць. На жаль, гаспадарчыя пабудовы дагэтуль занядбаныя...

1
Дарожка ад сядзібы прыводзіць да ліпавае алеі,...

2
...якая ў сваю чаргу вядзе да капліцы, збудаванай у 1862 годзе...

3
За савецкім часам капліца была ў жалюгодным стане, але дзесьці на пачатку 90-х яе аднавілі...

4
Я дабраўся сюды акурат пасьля імшы,...

5
...таму магу паказаць толькі зачыненыя дзьверы...

6
Ня трапіўшы ўнутар, абыйдзем капліцу навокал...

7
...З усходняга яе боку добра бачны масток, якім Ідолта злучаная з Мілашовым...

8

9
За капліцай засталіся магілы Мілашаў. Парэшткам тых, што былі пахаваныя ўнутры капліцы, пашэньціла меней -  ў савецкія часы іх павыкінулі вонкі...

10

11

12

13
Агледзеўшы капліцу, пярэйдзем па мастку ў Мілашова...

14

15
Леваруч маста відаць мілашоўскія хаткі...

16
...Праваруч - плёскаюцца ў возеры качкі...

17
На пагорку за мастком стаіць старая польская школа, збудаваная паводле тыповага праекту. Шаноўны yozas_gubka калісьці выкладваў здымкі некалькіх падобных...

18

19
Гэтак выглядае капліца з мілашоўскага боку...

20
Ну вось пакуль і ўсё. Рыбакі хай сабе чакаюць у спадзяваньні на рыбу, а мы наступным разам глянем на Ідолцкі касьцёл, які месьціцца ў Мілашове...

21
Працяг будзе...
Tags: biełaruś, idołta, memento mori, miłašova, photo, ponte
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments