faccetta

На хутары.

Ня ведаю, ці выкладаць запар фоткі з Браслава, або чаргаваць іх са здымкамі з іншых вандровак па тамтэйшаму навакольлю. І тых і тых шмат, таму баюся заблытацца. А пакуль я, чухаючы патыліцу, разважаю над гэтай праблемай - некалькі фотак зробленых каля хутару , на якім, дзякуючы гасьціннасьці гаспадароў, я змог спыніцца на некалькі дзён, займеўшы базу для вандровак па Браслаўшчыне.

1
Collapse )
faccetta

Іказьнь - IІI. Касьцёл Божага Цела. Унутры.

Трапіўшы ўнутар, адразу адчуваеш, што утрыманьне такога будынку нялёгка даецца невялікай вясковай парафіі. Усё сьціпла і падзанядбана. Сапегаў у гэтых мясьцінах даўно няма, а калгасная рэчаіснасьць не спрыяе зьяўленьню заможных людзей...

1
Collapse )Collapse )
faccetta

Перабродзьдзе. Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса (1933).

Часам я тут наракаю на заняпад помнікаў архітэктуры на вёсцы, але здараюцца й прыемныя выключэньні. Калі будынак запатрабаваны і не вымагае аж так вялікіх грошай на аднову, то ён мае нейкія шанцы на захаваньне. Касьцёлу ў Перабродзьдзі пашэньціла. Калісьці паміж іншых пакрытых вапнай калгасных гаспадарчых пабудоваў ён выдзяляўся толькі наяўнасьцю прэзьбітэрыя і закрыстыяў. Цяпер можна пабачыць яго ў адноўленым стане...

1
Collapse )